26 лiстапада 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ смуткуе (Фота)

145
КДБ смуткуе (Фота)

Загінулы Аляксандр Казак з'яўляўся супрацоўнікам УКДБ па Менску і Менскай вобласці.

Пра гэта сведчаць фатаграфіі магілы Аляксандра Казака, зробленыя карэспандэнтам сайта charter97.org.

Нягледзячы на немагчымасць весці адкрытае журналісцкае расследаванне і на ўсе спробы чэкістаў і Следчага камітэта схаваць смерць калегі, на сённяшні дзень гэты факт можна лічыць пэўна ўстаноўленым. Таксама можна лічыць даказаным, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў пасёлку Ждановічы, у кааператыве індывідуальных забудоўшчыкаў «Пейзаж» на вуліцы Новай па месцы жыхарства пацярпелага, побач з яго дарагім катэджам або недалёка ў лесе.

Па паказу сведак, міліцыя праводзіла апытанне, устанаўліваючы, ці чуў хто-небудзь з суседзяў стрэл. У сувязі з гэтым можна сцвярджаць, што гаворка не ідзе пра натуральную смерць 47-гадовага чалавека, а толькі пра забойства або самагубства.

З візіткі стала вядомая пасада афіцэра: «КДБ Рэспублікі Беларусь, вуліца Інтэрнацыянальная 29а, Менск, Упраўленне па гораду Менску і Менскай вобласці. Начальнік Менскага межрайадзелу».

Здзіўляе, што спецслужбы ўпарта працягваюць хаваць факт гібелі калегі. Адказ начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Аляксандра Антановіча можа прэтэндаваць на першае месца на конкурсе няскладнай прамовы: «Тое, што я ўчора сказаў, я больш нічога не скажу. Я ўсё сказаў, не больш. Я выказаў тую думку, якую хацеў данесці. Больш я нічога не скажу».

Сёння мы можам паставіць прамежкавую кропку (канчатковую паставіць толькі следства і суд), назваўшы і імя пацярпелага, і дату яго смерці, і даказаць яго прыналежнасць да УКДБ Беларусі.

Даем нашым чытачам фатаграфіі з могілак у вёсцы Тарасава. Відавочна, што Аляксандр Пятровіч Казак нарадзіўся 3 траўня 1965 года і памёр 10 кастрычніка 2012 года на 48-м годзе жыцця. Відавочна, што ён меў прамое стаўленне да КДБ Беларусі і рэальна быў уплывовым чалавекам - «вырашаў пытанні», за што карыстаўся павагай ва ўсіх сельскіх выканкамах Менскага раёна (на магіле ўскладзены афіцыйныя чырвона-зялёныя вянкі ад УКДБ па Менску і Менскай вобласці, ад Ждановіцкага , Каладзішчанскага, Луговасвабодскага, Папярнянскага сельскіх выканкамаў).

Спадзяемся, што зараз спадар Антановіч, а таксама прадстаўнік прэс-службы Следчага камітэта Юлія Ганчарова змогуць сказаць грамадскасці крыху больш.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках