25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Гродзенская турма - горшае месца

9
Анджэй Пачобут: Гродзенская турма - горшае месца

У больш горшую турму Зміцера Дашкевіча ўжо не перавядуць - гэта апошняе месца, куды могуць саслаць, адзначыў журналіст.

«У Гродзенскай турме два корпуса. Першы - гэта СІЗА, а ў другім - асаблівы рэжым. Турма старая, зразумела, што яна не адпавядае еўрапейскім стандартам. У якія ўмовы патрапіць Зміцер Дашкевіч - залежыць ад таго, якія ўказанні атрымала адміністрацыя турмы», - распавёў сайту charter97.org карэспандэнт польскай «Газеты Выбарчай» Анджэй Пачобут, якога ўтрымлівалі ў СІЗА Гродзенскай турмы па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі.

Па словах Анджэя Пачобута, адміністрацыя турмы можа стварыць палітвязню самыя розныя ўмовы:

«Нават у рамках таго, што ёсць, можна стварыць самыя розныя ўмовы - можна чалавека пасадзіць і ў сырую камеру, а можна пасадзіць у іншую, пасвятлей і лепей. Аператыўны аддзел вырашае, у якую камеру чалавек патрапіць і якія ў яго будуць суседзі. Ад гэтага дастаткова шмат залежыць. Ёсць абсалютна розныя людзі, з рознымі тэмпераментамі і паводзінамі. Зразумела, што Зміцер будзе жыць ва ўмовах маленькай камеры, дзе будзе 8-10 чалавек (калі камера лепей - то 4). У такім калектыве ён павінен пастаянна знаходзіцца на працягу года, паложаны толькі прагулкі».

Гродзенская турма - апошняе месца, куды могуць саслаць, адзначыў журналіст:

«У асноўным у Гродзенскай турме сядзяць тыя, хто канфліктуе з адміністрацыяй, альбо тыя асобы, якія асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы. Калі зняволены праблемны, то ў канчатковым выніку ён трапляе ў Гродзенскую турму. Гэта апошні этап, горш якога няма. Гэта апошняе месца, куды могуць саслаць».

Былому вязню Гродзенскага СІЗА складана выказаць здагадку, якія менавіта ўмовы створаць лідэру «Маладога фронту»:

«Мне складана прагназаваць, якія ўмовы створаць Зміцеру Дашкевічу. Трэба крыху пачакаць. Калі я там сядзеў - у дачыненні да мяне выконваліся ўсе правілы. Чуў, што Мікалаю Аўтуховічу зараз стварылі дрэнныя ўмовы. Я не хацеў бы нешта меркаваць у дачыненні да лідэра «Маладога фронту», не хачу нічога нагнятаць. Тыя людзі, якія будуць прымаць рашэнне па Дашкевічу, - яны ж будуць чытаць гэта».

Анджэй Пачобут спадзяецца, што ў Зміцера Дашкевіча не будзе такіх праблем у Гродзенскай турме, якія былі ў Мазырскай калоніі:

«Трэба ўважліва сачыць за сітуацыяй з Дашкевічам. Улічваючы тое, што з ім ужо адбывалася, падазрэнні, што яму будуць стварацца праблемы, сапраўды ёсць. Ці стануць яны рэальнасцю - мы даведаемся, калі ён з'явіцца ў турме. Я б хацеў верыць, што яго ўсё ж не будуць абражаць, прыніжаць і растоптваць, як гэта адбывалася ў Мазырскай калоніі .

Нагадаем, 30 кастрычніка ў Мазырскай калоніі прайшло выязное судовае пасяджэнне па справе палітвязня Зміцера Дашкевіча. Суд пастанавіў да канца тэрміну накіраваць лідэра «Маладога фронту» у турму крытага тыпу. Падставай для рашэння паслужыла тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам» рэжыму. Сёння стала вядома, што лідэр «Маладога фронту» будзе дастаўлены ў Гродзенскую турму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках