26 лiстапада 2024, aўторак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Адстаўка Зайцава - незадаволенасць дзейнасцю КДБ

39
Рымашэўскі: Адстаўка Зайцава - незадаволенасць дзейнасцю КДБ

Самагубства падпалкоўніка КДБ Казака палітык лічыць толькі падставай для зняцця кіраўніка камітэта.

«Я думаю, што забойства або самагубства Аляксандра Казака - гэта толькі падстава. Зайцаў не з'яўляецца кадравым камітэтчыкам, і я думаю, што сапраўднай прычынай яго звальнення стала незадаволенасць Лукашэнкі дзейнасцю КДБ», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, дзейнасць КДБ за апошнія гады нанесла шкоду і дыктатару:

«Я лічу, што ўсе спецслужбы, у тым ліку КДБ, якія былі адказныя за пагром і збіццё дэманстрантаў на плошчы 19 снежня 2010 года, і ўсе, хто арганізоўваў фальсіфікацыю выбарчага працэсу сваімі дзеяннямі нанеслі шкоду не толькі дэмакратычнаму руху, але і самому Лукашэнке. Спецслужбы рэгулярна аказвалі кіраўніку «мядзведжую паслугу».

Таму КДБ адказна за эканамічны і палітычны крах беларускай дзяржавы, адзначыў Віталь Рымашэўскі:

«Адпаведна гэтыя спецслужбы нясуць адказнасць за палітыку беларускай дзяржавы - а наша краіна на сёння банкрут і эканамічна, і палітычна. Таму я лічу, што сапраўднай прычынай звальнення Зайцава стала незадаволенасць вынікамі той дзейнасці, за якую нясе адказнасць у тым ліку КДБ».

Нагадаем, сёння Лукашэнка зняў Зайцава з пасады кіраўніка КДБ. Прычынай звальнення назвалі «самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака». Пра гэта было абвешчана на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях дзейнасці органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках