25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме для Дашкевіча адмовіліся прыняць шапку

42
У турме для Дашкевіча адмовіліся прыняць шапку

Палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў пра жыццё ў адзіночцы гарадзенскай турмы.

Ад лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча яго нявеста Наста Палажанка атрымала адразу некалькі лістоў. Вязень адзіночкі ў гарадзенскай турме коратка напісаў пра свае побытавыя ўмовы і паведаміў, што са здароўем у яго праблемаў няма, перадае «Радыё Свабода».

«Умовы ў яго цяпер нічым не адрозніваюцца ад таго, што было ў ПКТ калоніі ў Горках ці ў карцэры ў Глыбокім. Расклад дня той жа. А з навінаў — тое, што атрымаў ад мяне рэчавую перадачу, якая, спадзяюся, будзе вельмі карысная да зімы: швэдар, бялізна, пральны парашок, каб можна было нешта памыць у камеры. Таксама мыла, зубная паста. Адзінае маё расчараванне было ў тым, што не ўзялі зімовую шапку — бо з натуральнага футра. Сказалі, каб была з штучнага, то ўзялі б. Потым Зміцер праз адваката патлумачыў, чаму. Аказваецца, шапка з натуральнага футра ўяўляе з сябе пэўную каштоўнасць, а з штучнага — не. Маўляў, раптам нехта з вязняў яе скрадзе. Таму застаўся Зміцер без шапкі. Праўда, у яго ёсць шапка, але малога памеру. Быццам абяцалі выдаць нармальную».

У 2011 годзе Змітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зняволення па абвінавачанні ў хуліганстве, нібыта ўчыненым за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Тэрмін пакарання мусіў скончыцца сёлета 18 снежня, але ў жніўні палітвязня зноў асудзілі і дадалі год калоніі за непадпарадкаванне, да таго ж адправілі з калоніі ў турму.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках