25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца года - Любоў Кавалёва, журналіст - Анджэй Пачобут

12
Праваабаронца года - Любоў Кавалёва, журналіст - Анджэй Пачобут

10 снежня адбылося традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.

Пераможцаў у трох намінацыях «Праваабаронца года-2012», «Адвакат года-2012» і «Журналіст года-2012» вызначылі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і журналісты, піша «Наша Нiва».

У гэтым годзе праваабаронцам года назвалі Любоў Кавалёву - маці расстралянага па справе аб выбуху ў метро Уладзіслава Кавалёва.

Адвакатамі года сталі Альвіна Дрыго і Аліна Шостак.

Журналістам года прызнаны Анджэй Пачобут, якога абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Ён не змог прыехаць у Менск і прымае віншаванні па скайпе.

Год таму праваабаронцам года быў названы Алесь Бяляцкі, адвакатамі года былі названыя Марына Кавалеўская і Дар'я Ліпкіна, журналістамі года - Юлія Дарашкевіч і Уладзіслаў Грыдзін.

Конкурс заснаваны ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках