25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Можна рухацца наперад рознымі шляхамі

16
Станіслаў Шушкевіч: Можна рухацца наперад рознымі шляхамі

9 снежня ў Магілёве адзначылі гадавіну падпісання Белавежскіх пагадненняў аб спыненні існавання СССР.

Абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі запрасіла з гэтай нагоды першага кіраўніка беларускай дзяржавы Станіслава Шушкевіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Сустрэцца са старшынёй Вярхоўнага Савета 12-га склікання ў грамадскі цэнтр «Кола» прыйшлі каля сотні чалавек. На сустрэчы, сярод іншага, Шушкевіч распавёў пра сваю кнігу ўспамінаў «Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР», якая на днях з'явілася на прылаўках кніжных крамаў Масквы і Санкт-Пецярбурга.

На сустрэчы Станіслаў Шушкевіч адразу заявіў прысутным, што ў Віскулях ні ён, ні прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын з прэзідэнтам Украіны Леанідам Краўчуком не збіраліся для таго, каб разваліць СССР. Неабходнасць падпісання пагаднення ўзнікла пасля абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў Савецкім Саюзе, які па словах Станіслава Шушкевіча, памёр яшчэ ў жніўні 1991 года. На момант падпісання пагадненняў, заявіў ён, усе рэспублікі Саюза мелі дэкларацыі аб незалежнасці. Велізарная краіна, працягнуў палітык, ужо не была кіраванай.

Тэма Белавежскіх пагадненняў на сустрэчы хоць і была асноўнай, але ўсё ж шмат увагі Станіслаў Шушкевіч надаў адказам на пытанні на тэму аб'яднання беларускай апазіцыі.

«Адкажыце на пытанне: дзеля чаго аб'ядноўвацца? Аб'ядноўвацца трэба, дарагія сябры, дзеля пэўнай мэты. Такім чынам, калі мы аб'яднаемся і пойдзем адным фронтам, то яшчэ невядома - можа, лепш было б ісці некалькімі асобнымі партыямі. Гэта як на вайне. Стратэгія - гэта калі трэба перамагчы. А тактыка - гэта калі трэба выйграць сённяшнюю бойку. Ці трэба нам аб'ядноўвацца для таго, каб ісці напралом, каб усіх знішчылі. Можна прасунуцца наперад рознымі шляхамі. Вось гэта пытанне сур'ёзнае», - сказаў палітык.

«Нам трэба зразумець, што ў нас цяпер няма ні адной нармальнай палітычнай партыі. Чаму? Партыі заўсёды маюць прадстаўніцтва ў парламенце. Іх у нас не можа быць там, таму што няма выбараў з 1996 года. Як можа існаваць партыя, калі ў яе няма фінансавання. Палітычныя партыі ў дзяржаве заўсёды фінансуюцца дзяржавай прапарцыйна галасам выбаршчыкаў. Ва ўсіх дэмакратычных дзяржавах так. У нас жа ненармальная дзяржава. Дэгенератыўная», - адзначыў Станіслаў Шушкевіч.

«Цяпер мы ўсе аб'яднаныя. Мы ўсе хочам зрабіць наш вобраз лепшым. Мы хочам змены палітычнай сістэмы. Мы хочам абраць у парламент тых, каму мы давяраем. А гэта цяжка ў нас зрабіць. Цяпер мы выбіраем таго хто лепш хлусіць. Дзякуй за папраўку «Прызначаюць», - сказаў палітык.

«Давайце аб'яднаемся і будзем размаўляць па-беларуску. Вось тады сапраўды землятрус адбудзецца. Вось Магілёў узяў і пайшоў размаўляць па-беларуску. Вось гэта будзе першы крок да аб'яднання тых, хто хоча сапраўднай незалежнай Беларусі. Не такой Беларусі як на лозунгу «Я Беларусь». У нас адзін такі ў Беларусі: «Дзяржава - гэта я». Простых пытанняў не бывае, а прымітыўным розумам аднаго чалавека складаныя пытанні вырашаць складана», - прапанаваў Станіслаў Шущкевич.

Адно з пытанняў датычылася таго хто Беларуссю кіруе на самой справе.

«Я не ведаю адказу на гэтае пытанне. І вы не ведаеце. Калі мы зараз разбіраемся хто кіраваў Савецкім Саюзам - то і тут складанае пытанне. Ёсць уплывовыя асобы - яны вызначаюць вельмі многае. Хто гэтыя шэрыя кардыналы - адказаць канкрэтна цяжка. Дэмакратычная сістэма дазваляе гэтых людзей ставіць на свае месцы».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках