25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары валаводзяць з даведкай пра здароўе Аліневіча

14
Лекары валаводзяць з даведкай пра здароўе Аліневіча

Маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна працягвае дамагацца, каб да медыцынскай карткі ейнага сына ў калоніі дадалі дакумент аб хваробе сэрца.

Маці Ігара Аліневіча дамагаецца ад лекараў 2-й менскай лякарні, каб тыя выдалі даведку пра здароўе сына. Валянціна кажа, што ў Наваполацкай калоніі зацягваюць справу аб атрыманні ейным сынам адпаведных дакументаў, перадае «Радыё Свабода».

«З вайсковага камісарыяту на наш запыт хутка далі выпіску з даведкі аб стане здароўя сына. Здаецца, у іх там справаводства наладжанае добра. Гэтую выпіску я накіравала ў калонію, але там валаводзяць, не перадаюць яе Ігару, каб ён мог на гэтай падставе накіраваць асабісты запыт у 2-ю мінскую лякарню», - распавяла Валянціна Аліневіч.

Са слоў жанчыны, дакументы Ігар павінен быў атрымаць яшчэ ў лістападзе, але іх дагэтуль няма. Даведка аб хваробе, разлічвае маці Ігара Аліневіча, павінна паўплываць на ягонае ўтрыманне ў калоніі і на стаўленне да яго лекараў і ахоўнікаў.

Актывіст анархісцкага руху Аліневіч адбывае 8 гадоў зняволення ў Наваполацкай калоніі паводле абвінавачвання нібыта ў нападзе на афіцыйныя будынкі ў Менску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках