25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кожнага беларуса прыпадае 3485 даляраў замежнай запазычанасці

133
На кожнага беларуса прыпадае 3485 даляраў замежнай запазычанасці

Абслугоўванне агульнай замежнай запазычанасці Беларусі ў студзені-верасні 2012 года абышлося ў 5 млрд 707,2 млн даляраў.

Пры гэтым выплаты асноўнай завінавачанасці склалі 4 млрд 733,6 млн даляраў, выплаты адсоткаў - 973,6 млн даляраў, паведамляе БелаПАН.

На абслугоўванне замежнай дзяржаўнай запазычанасці выдаткавана 808,4 млн даляраў. З гэтай сумы 314,4 млн даляраў пайшло на сплату асноўнай завінавачанасці, 494 млн даляраў - на выплаты адсоткаў.

У цэлым, паводле звестак Нацбанка, на 1 кастрычніка 2012 г. агульная замежная запазычанасць краіны знізілася да 32 млрд 966 млн даляраў c 34 млрд 23 млн даляраў на 1 студзеня 2012 года. У стасунку да ВУП гэта 58,6% і 62,3% ВУП адпаведна.

Пры гэтым замежная запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання з пачатку года павялічылася да 12 млрд 779 млн даляраў з 12 млрд 351 млрд даляраў на пачатак года.

У разліку на душу насельніцтва замежная запазычанасць знізілася на 110 даляраў з пачатку года і склала 3485 даляраў.

Стасунак агульнай замежнай завінавачанасці да экспарту тавараў і паслуг на 1 кастрычніка 2012 года склаўся на ўзроўні 62,3%.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (золатавалютныя рэзервы) на 1 кастрычніка 2012 кампенсоўвалі 24,6% замежнай завінавачанасці, у той час як на 1 студзеня 2012 года гэты паказчык складаў 23,3%.

Агульная замежная запазычанасць уключае ў сябе запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў ды іншых сектараў эканомікі.

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках