25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» не супраць дэкрэта аб «прыгонным праве»

160
«Палатка» не супраць дэкрэта аб «прыгонным праве»

«Дэпутаты» прынялі да ведама скандальны ўказ №9.

Як паведаміў старшыня «парламенцкай» камісіі па працы і сацыяльнай палітыцы Уладзімір Васіленка, праект адпаведнай пастановы накіроўваўся ва ўсе камісіі і ніякіх заўваг па ім ад «дэпутатаў» не паступала, піша БелаПАН.

«Дэпутат» Мікалай Самасейка заявіў, што «з юрыдычнага пункту гледжання дэкрэт абсалютна ўпісваецца ў працоўнае заканадаўства і не супярэчыць яму». «Асобам, якія папракаюць ўладу ў звароце да рабства, я б параіў прыцішыць свой запал», - сказаў ён.

Нагадаем, дэкрэт №9 абмяжоўвае працоўныя правы працаўнікоў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзены на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, гэта 2013-2014 гады) па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракту можа быць абскарджаная старшыні абласнога (Менскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны пакрыць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. «Пры незвароце дадзеных выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы», - сказана ў дэкрэце.

Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічнаму перааснашчэнню, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцей арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Дэмакратычныя арганізацыі і незалежныя прафсаюзы лічаць, што дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі, а таксама канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб забароне прымусовыя

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках