25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума зоймецца газам для Беларусі

16
Дзярждума зоймецца газам для Беларусі

Дзяржаўная Дума Расейскай Федэрацыі ў пятніцу разгледзіць пагадненне аб пастаўцы газу ў Беларусь і коштах на яго.

Таксама расейскія парламентарыі абмяркуюць пагадненне аб куплі-продажы акцый і далейшай дзейнасці «Белтрансгазу».

Дакумент устанаўлівае для Беларусі на 2012 год кошт на газ, які пастаўляецца для задавальнення яе ўнутраных патрэбаў, а таксама вызначае формулу такога кошту на 2013 і наступныя гады ў прывязцы да кошту газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, паведамляе РІА Новости.

Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу па газаправодах ААТ «Белтрансгаз» як для ўнутранага спажывання, так і за межы Беларусі.

Таксама дэпутаты разгледзяць міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці «Белтрансгазу».

Пагадненне прадугледжвае заключэнне дамовы паміж ААТ «Газпрам» і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі аб набыцці расейскім холдынгам 50%-вага пакета акцый «Белтрансгазу» за 2,5 мільярда даляраў.

У пагадненні замацоўваюцца ўмовы і напрамкі далейшай дзейнасці «Белтрансгаз», у прыватнасці: мадэрнізацыя, рэканструкцыя і развіццё газатранспартнай сістэмы, якая знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі; ажыццяўленне «Белтрансгазам» функцыі выключнага імпарцёра расейскага газу, які пастаўляецца ў Беларусь; транспарціроўка газу праз тэрыторыю рэспублікі за яе межы і ажыццяўленне функцыі аператара ўчастка газаправода Ямал-Еўропа на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках