25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютны ажыятаж у чаканні постнавагодняй дэвальвацыі

27
Валютны ажыятаж у чаканні постнавагодняй дэвальвацыі

Ажыятаж на валюту ў Беларусі справакаваў рэзкі рост ставак на міжбанкаўскім рынку.

Традыцыйны попыт на валюту ў Беларусі напярэдадні навагодніх і калядных святаў у чаканні постнавагодняй дэвальвацыі стаў прычынай дэфіцыту рублёвай ліквіднасці на міжбанкаўскім рынку РБ.

Літаральна за 10 дзён адсоткавыя стаўкі на рынку ўзляцелі амаль на 17 адсоткавых пунктаў: сярэднеўзважаная стаўка АФН па крэдытах overnight вырасла да 37,63% 20 снежня з 20,9% 11 снежня.

Пры гэтым, як сведчыць статыстыка Нацбанка РБ, на рынку щзмацняецца дэфіцыт рублёвай ліквіднасці. Так, з 439 млрд. рублёў у сераду дэфіцыт рублёвай ліквіднасці на рынку вырас да 1 трлн. ў чацвер і ўжо 2,032 трлн. на раніцу пятніцы, 21 снежня.

Збольшага недахоп рублёў тлумачыцца крэдытнай актыўнасцю банкаў пад канец фінансавага года. Аднак асноўная прычына - традыцыйны попыт на наяўную валюту (у абменніках) у чаканні чарговай постнавагодняй дэвальвацыі, прычынай якога з'яўляецца татальны недавер дзеянням і абяцанням уладаў пасля аднамомантавай дэвальвацыі рубля на 20% 1 студзеня 2009 года і трохразовай дэвальвацыі нацвалюты ў 2011 годзе.

Акрамя таго, удзельнікі рынка адзначаюць павелічэнне попыту на валюту з боку суб'ектаў гаспадарання, што абумоўлена неабходнасцю закрыцця фінансавага года і правядзення плацяжоў за энерганосьбіты, камплектуючыя, сыравіну і г.д.

Рэзкі попыт на валюту пацвярджаецца аб'ёмамі на таргах БВФБ. Так, за апошнія 3 дні аб'ём таргоў па даляры ЗША са звыклых $40-50 млн. вырас да $70-75 млн. даляраў у дзень. Варта адзначыць, што Нацбанк РБ працягвае ўпарта хаваць аб'ём інтэрвенцый для падтрымкі курсу рубля, выстаўляючы заяўкі адначасова на куплю і продаж валюты.

Попыт на валюту захаваецца да канца года і толькі ўзмоцніць дэфіцыт рублёвай ліквіднасці, якая будзе адбірацца з рынку пры продажы валюты. У сваю чаргу, нарастаючы дэфіцыт рублёў адаб'ецца на далейшым росце адсоткавых ставак. Пэўны ўклад у гэты працэс у бліжэйшыя два дні ўнясуць падатковыя плацяжы ў бюджэт, а ў наступныя дні - закрыццё фінансавага года самімі банкамі. На думку ўдзельнікаў рынку, сёння стаўкі на міжбанку могуць зраўняцца са стаўкай па інструментах падтрымкі ліквіднасці Нацбанка - 50% гадавых.

Што тычыцца курсу беларускага рубля да даляра, то з эканамічнага пункту гледжання найлепшым варыянтам у бягучай сітуацыі была б невялікая і плыўная дэвальвацыя да ўзроўню 9100-9200 рублёў за даляр, што дазволіла б падтрымаць беларускіх экспарцёраў і прывесці кошт зайчыка ў адпаведнасць з узроўнем інфляцыі. Аднак традыцыйныя дэвальвацыйныя чаканні настолькі моцныя, што ўлады не рызыкнуць правяраць на трываласць далікатную стабільнасць на фінансавым рынку РБ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках