24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Гайдукоў знайшоўся ў «амэрыканцы»

12
Андрэй Гайдукоў знайшоўся ў «амэрыканцы»

Адвакат арыштаванага паводле падазрэння ў шпіянажы актывіста высветліў, што 28 снежня ягоны падабаронны быў пераведзены са следчага ізалятара на Валадарскага ў ізалятар КДБ.

- Мы не можам зразумець, чаму сына наогул трэба было пераводзіць з Віцебска ў Менск, цягаць яго па следчых ізалятарах. Тым больш, што следчы, які вядзе справу Андрэя, знаходзіцца ў Віцебску, - здзіўляюцца родныя арыштаванага. - У суботу адвакат паспрабуе сустрэцца з Андрэем.

У пятніцу родныя Андрэя Гайдукова атрымалі ад Андрэя адразу чатыры лісты: два адпраўленыя яшчэ з Віцебскага следчага ізалятара і яшчэ два - з менскай Валадаркі, піша «Салідарнасць».

Андрэй Гайдукоў даслаў усёй сям'і лісты і навагоднюю паштоўку.

- «Віншую дзядуляў і ўсіх сваякоў, сяброў, усю грамадзянскую супольнасць. Шчыра ваш Андрэй. Як звычайна, у пошуках праўды, мудрасці, справядлівасці», - працытавала пасланне сына Вольга Гайдукова. - Сын піша, каб мы пастараліся сустрэць Новы год у годнай кампаніі і весела.

Нагадаем, што пасля допыту ў Віцебскім КДБ 27 снежня сведку ў справе Андрэя Гайдукова - яго сябра Іллю Багданава перавялі ў катэгорыю падазраваных. Ілля Багданаў быў затрыманы разам з Андрэем Гайдуковым, але пазней быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Да 27 снежня моладзевы актывіст знаходзіўся ў статусе сведкі. Са слоў Іллі Багданава, у следства з'явіўся шэраг пытанняў, звязаных з несупадзеннем сведчанняў. Магчыма, у студзені адбудзецца вочная стаўка Іллі Багданава і Андрэя Гайдукова.

22-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках