25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БКДП звернецца за абаронай у МАП

4
БКДП звернецца за абаронай у МАП

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў мае намер адрэагаваць на забарону на звальненне работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Па словах Аляксандра Ярашука, старшыні БКДП, пытанне аб выпрацоўцы адэкватных мер рэагавання на заяву кіраўніка ён мае намер абмеркаваць у бліжэйшы час падчас паездкі ў Салігорск. «Цяпер мы праводзім кансультацыі. Рашэнні абавязкова будуць прымацца - мы не можам не рэагаваць. Заканадаўства на гэты конт выразна і адназначна кажа, што такога роду рашэнні недапушчальныя», - падкрэсліў лідэр БКДП у інтэрв'ю БелаПАН.

Акрамя таго, кангрэс збіраецца звяртацца за дапамогай у Міжнародную арганізацыю працы (МАП). Гэта, лічыць Ярашук, можа істотна ўскладніць і без таго няпростыя адносіны Беларусі з МАП. «Хай улады ідуць гэтай дарогай і далей, гэта наблізіць жаданыя перамены, бо самы вялікі вораг беларускай улады - гэта яна сама, здольная генераваць такія дзікія ідэі ў сферы працоўнага заканадаўства», - перакананы прафсаюзны лідэр.

Як ставяцца да планаў уладаў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, невядома. «Без каментароў», - заявілі ў афіцыйных прафсаюзах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках