25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі кажуць пра беларускіх палітвязняў

8
У Брусэлі кажуць пра беларускіх палітвязняў

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня БАЖ Жанна Літвіна знаходзяцца з візітам у Бруселі.

Яны плануюць правесці шэраг сустрэч, у тым ліку з прэзідэнтам Еўрапарламента Марцінам Шульцам і еўракамісарам Штэфанам Фюле, паведамляе «Радыё Свабода».

Візіт арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека. Яе прадстаўніца Аляксандра Кулаева распавяла, што праграма вельмі насычаная. Ужо сёння пачаліся сустрэчы — як з прадстаўнікамі Еўрапарламенту, так і з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, якія займаюцца беларускай праблематыкай:

«Мы, са свайго боку, хацелі ўзняць пытанні, якія застаюцца балючымі. Такія, як становішча палітычных зняволеных, умовы зняволення якіх па-ранейшаму вельмі жорсткія, для некаторых нават пагаршаюцца. Запатрабаваць, як і раней, неадкладнага іх вызвалення. І таксама ўзняць пытанне пра сітуацыю з пераследам журналістаў, справу Андрэя Пачобута і іншых. І абмеркаваць з еўрапейскімі калегамі, якія могуць быць далейшыя крокі і супрацоўніцтва. Цікавасць да сустрэч вялікая. І мы спадзяемся, што гэтыя сустрэчы будуць карысныя ня толькі нам, але і тым дыпламатам, з якімі мы тут сустракаемся»,- сказала яна.

Візіт працягнецца некалькі дзён. Прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у міжнародным форуме няўрадавых арганізацыяў розных краін, які арганізуе Еўразвяз. Паводле Аляксандры Кулаевай, падчас сустрэч будзе ўздымацца і пытанне вызвалення Алеся Бяляцкага:

«Безумоўна, становішча палітвязняў — адна

з галоўных тэмаў нашых дыскусіяў. І тых, хто ўжо ў зьняволенні — умовы іх зняволення, пераводу з аднаго рэжыму ўтрымання на другі — і тых, хто пад непасрэднай пагрозай палітычнага пераследу. Безумоўна, усе гэтыя тэмы мы ўздымаем на самым высокім узроўні», - сказала яна.

У еўрапейскіх палітыкаў ёсць цікавасць да праблемаў, якія ўздымаюць беларускія праваабаронцы, адзначыў Валянцін Стэфановіч:

«Але складана сказаць пра магчымасці вырашэння ўсіх гэтых складаных праблемаў. Бо праваабаронцы — не дыпламаты, мы ня можам сказаць, што і як рабіць. Але мы падкрэсліваем, што для нас гэта прынцыповае пытанне. Перадумова для нейкіх іншых рухаў ЕЗ у стасунках з Беларуссю — гэта пытанне палітвязняў. Наша мэта — данесці апошнюю інфармацыю адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і найперш пра сітуацыю з палітвязнямі. Бо гэта прыярытэтна для беларускіх праваабарончых арганізацыяў. Наша задача — данесці гэтую інфармацыю да структураў ЕЗ і адзначыць, што для нас гэта прынцыповае пытанне — вызваленне палітвязняў», - сказаў праваабаронца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках