25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк дазволіў продаж «Белрасбанка»

5
Нацбанк дазволіў продаж «Белрасбанка»

Нацыянальны банк Беларусі дазволіў продаж ЗАТ «Белрасбанк» (даччыны банк Расбанка) «Альфа-Банку».

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у НББ.

«Нацыянальны банк 3 снежня прыняў станоўчае рашэнне ў адказ на афіцыйны запыт ад «Белрасбанка аб дазволе на продаж, які паступіў 26 лістапада», - сказаў прадстаўнік НББ.

Як паведамлялася, расейскі «Альфа-Банк» 26 лістапада абвясціў аб дасягненні дамоўленасцей з «Расбанкам» аб куплі яго даччынага банка ў Беларусі - ЗАТ «Белрасбанк».

Чакаецца, што здзелка будзе завершаная да канца года, для чаго, у прыватнасці, было неабходна ўзгадненне адпаведных органаў.

Сума здзелкі не раскрываецца. Паводле экспертных ацэнак, яна складзе менш сумы капіталу «Белрасбанка» па МСФС (на 31 снежня 2011 года Br210,5 млрд., або $24,8 млн у эквіваленце).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках