25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік пагражае журналісту судом за інтэрв'ю

14
Чыноўнік пагражае журналісту судом за інтэрв'ю

За спробу ўзяць інтэрв'ю кіраўнік брэсцкага ЖКГ паабяцаў прыцягнуць журналіста да суду.

Карэспандэнт «Брэсцкай газеты» Станіслаў Коршунаў атрымаў рэдакцыйнае заданне высветліць, наколькі павялічыцца плата за ацяпленне ў сувязі з маразамі, піша ПЦ «Вясна».

Журналіст звярнуўся да генеральнага дырэктара КУМПП «Брэсцкая гарадская ЖКГ» Уладзіміра Ауткі, які паведаміў, што пакуль «гэтыя лічбы ніхто не пралічваў». Калі журналіст паспрабаваў задаць яшчэ адно пытанне з нагоды лічыльнікаў цяпла, то атрымаў ад кіраўніка гарадскога жыллёва-камунальнай гаспадаркі адказ, што ён «не даваў згоды на нейкае інтэрв'ю». «У першую чаргу вы павінныя былі запытацца, як карэспандэнт, ці згодны я на інтэрв'ю. Дык вось на інтэрв'ю я не згодны і ніякіх каментароў афіцыйна не даю», - растлумачыў Уладзімір Аутка.

Калі журналіст пацікавіўся, што будзе, калі ён не прыслухаецца да гэтых «парадаў», і атрымаў ад генеральнага дырэктара наступны адказ: «Калі вы надрукуеце, што я даў інтэрв'ю, будзем разбірацца праз суд. <...> У любой краіне, у нармальнай, суд - гэта не пагроза. Гэта цывілізаваная прылада для таго, каб урэгуляваць узаемаадносіны».

Як адзначыў Станіслаў Коршунаў, сустрэча з генеральным дырэктарам КУМПП «Брэсцкая гарадская ЖКГ» праходзіла ў службовым кабінеце чыноўніка. Неаднаразовыя спробы датэлефанавацца да Уладзіміра Ауткі напярэдадні, каб задаць пытанне і атрымаць адказ па тэлефоне, поспеху не мелі: нумар, як паведамілі ў прыёмнай, не адказваў.

Сітуацыю з тэлефонам гендырэктар пракаментаваў так: «Я што, павінен правяраць працаздольнасць гэтага тэлефона? Вось ўсталёўваюць унутраную станцыю, можа быць, дзесьці адключылі. Мне што, зараз паклікаць гэтых хлопцаў і накрычаць за тое, што яны ў працэсе сваёй працы адключылі гэты тэлефон? Не? Ну так што вы хочаце ад мяне?»

Карэспандэнт «БГ» у прысутнасці чыноўніка яшчэ раз з мабільнага набраў атрыманы ў прыёмнай нумар. Тэлефонны апарат на стале маўчаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках