25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы новых аўтамабіляў рэзка ўпадуць

8
Продажы новых аўтамабіляў рэзка ўпадуць

У 2012 годзе продажы новых аўтамабіляў могуць скараціцца на 25%, прагназуе старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

Па дадзеных БАА, у 2011 годзе аб'ём продажаў новых аўтамабіляў (з улікам расейскіх і імпартных брэндаў) склаў 16 тысяч 275 машын. «Але ў бягучым годзе добра, калі аўтадылерам атрымаецца прадаць 12 тысяч новых аўтамабіляў», - заявіў Міхневіч журналістам 9 лютага, перадае БелаПАН.

Адна з асноўных прычын прагназуемага падзення рынку новых аўтамабіляў - адмена ільготы па ПДВ пры ўвозе і рэалізацыі аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі і прадпрымальнікамі. Гэтыя новаўводзіны замацаваныя ва ўказе Лукашэнкі № 36, які ўступіў у сілу ў студзені гэтага года. Указ адмяніў ранейшы парадак спагнання ПДВ з выкарыстаннем у якасці падатковай базы розніцы паміж коштам набыцця і коштам рэалізацыі аўтамабіля праз дылерскія сеткі. Падатковай базай для вылічэння ПДВ зараз з'яўляецца ўвесь кошт аўтамабіля.

Па словах Міхневіча, «калі б не ўказ № 36, то, па прагнозах аўтадылераў, рынак новых аўтамабіляў у бягучым годзе перавысіў бы 20 тысяч новых аўтамабіляў» (рост на 25%. - БелаПАН.). Замест гэтага чакаецца падзенне рынку на тыя ж 25%, перш за ўсё ў сувязі з ростам коштаў на новыя аўтамабілі прыкладна на 15-16% з-за адмены ільготы па ПДВ, падкрэсліў ён.

У асацыяцыі лічаць адэкватным усталяваць стаўкі ПДВ на аўтамабілі, якія ўвозяцца, на ўзроўні 10%. «Мы звярталіся з гэтым пытаннем у Міністэрства па падатках і зборах, аднак нам адказалі, што аўтамабілі - гэта не прадмет першай неабходнасці, таму індывідуальных ставак па ПДВ для аўтамабіляў міністэрства не бачыць неабходнасці разглядаць», - паведаміў Міхневіч.

Каб неяк нівеліраваць рост коштаў, аўтадылеры пачалі перамовы з аўтавытворцамі па зніжэнні закупачнага кошту. Аднак па шэрагу мадэляў «шанцы атрымаць коштавыя паслабленні мінімальныя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках