25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ абвінаваціла Польшчу ў арганізацыі «перавароту» у Менску

48
БТ абвінаваціла Польшчу ў арганізацыі «перавароту» у Менску

У эфіры канала «Беларусь-1» з'явілася чарговае «расследаванне» Агенцтва тэлевізійных навін.

Фільм «Урокі польскай» грунтуецца на матэрыялах беларускіх спецслужбаў і павінен нібыта выкрываць Польшчу і падтрымку ёю дэмакратычных сіл у Беларусі.

Як сталася, палова «расследавання» распавядала аб дзейнасці аднаго з жыхароў Віцебска, які нібыта меў сяброўскія адносіны з польскім консулам, таму мог афармляць шэнгенскія візы для іншых беларусаў. За кожную з іх ён прасіў 100 еўра.

Другая частка фільма прысвечаная «падрыўной» дзейнасці польскіх дыпламатаў, пра што павінныя сведчыць іхнія сувязі з Алесем Міхалевічам. Паказваецца шмат запісаў допытаў кандыдата ў прэзідэнты ў СІЗА КДБ, дзе той часам кажа не надта прыемныя словы пра супрацоўнікаў амбасады, піша, «Наша Ніва».

Нарэшце, прапагандысты паказваюць дакумент, нібыта з «Вікілікс», з якога вынікае, што Уладзімір Някляеў атрымаў грошы на правядзенне Плошчы-2010. Маўляў, за гэтыя грошы і былі закупленыя намёты і спальнікі для трох тысяч чалавек.

Супрацоўнікі КДБ не хаваюць, што вядуць утоены запіс таго, што адбываецца на ўваходзе ў польскую амбасаду. Здымкі робяцца з вокнаў суседняга дома. У кадры пабывалі Вінцук Вячорка, Андрэй Дзмітрыеў, Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч і іншыя палітыкі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках