25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Фільм БТ - абсурд і фальшыўка

18
МЗС Польшчы: Фільм БТ - абсурд і фальшыўка

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі пракаментаваў абвінавачванні, якія прагучалі на тэлеканале «Беларусь-1» на адрас Польшчы.

«Мы шкадуем, што ўлады Беларусі ўвесь час атакуюць суседнюю і прыязную беларусам краіну, замест таго каб паляпшаць умовы жыцця грамадзянаў Беларусі, хаця б, напрыклад, праз ажыццяўленне пагаднення аб малым памежным руху з Польшчай. Больш каментароў з нагоды гэтых чарговых абсурдных і заснаваных на фальшыўках абвінавачванняў польскі МЗС не мае», - сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы.

Як нагадвае «Радыё Свабода», учора ў эфіры канала «Беларусь-1» з'явілася чарговае «расследаванне» Агенцтва тэлевізійных навінаў. Дзяржаўнае беларускае тэлебачанне заявіла, што польскі МЗС нібыта плаціў грошы беларускай апазіцыі для арганізацыі падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ў Менску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках