25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя на «Палессі»: «Працаўнікі вельмі агрэсіўныя»

24
Сітуацыя на «Палессі»: «Працаўнікі вельмі агрэсіўныя»

У адміністрацыі пінскага прамыслова-гандлёвага аб'яднання «Палессе» прызналі, што канфлікт меў месца.

«Нашыя працаўнікі сапраўды вельмі агрэсіўныя. Калі яны выйдуць, то страйкаваць будуць не ў цэху, яны перакрыюць дарогу», - паведамілі «Салідарнасці» ў прыёмнай гендырэктара.

Чытачы charter97.org паведамілі аб тым, што на мінулым тыдні ў пінскім прамыслова-гандлёвым аб'яднанні «Палессе» страйкавалі сотні супрацоўнікаў пашывачнага цэха. Асноўнае патрабаванне швачак - павышэнне заробкаў.

- Справа ў тым, што ў студзені ў працаўнікоў было ўсяго 17 працоўных дзён (графік быў зацверджаны). Натуральна, швачкі атрымлівалі мала грошай, - распавёў чытач сайта. - Не можам дакладна сказаць, колькі чалавек страйкавала, але парадку сотні напісалі заявы на звальненне, таму што не згодныя з жабрацкім заробкам. А гэта некалі флагман легпрама...

У прыёмнай генеральнага дырэктара «Палесся» адказалі на пытанні карэспандэнта «Салідарнасці». Інфармацыю пра страйкі абверглі, але распавялі, што працаўнікі часта бываюць незадаволеныя.

- Страйка ў нас як такога няма, былі моманты, але ў нас такія моманты з'яўляюцца два-тры разы на год, - паведаміла сакратар-рэферэнт Аліна Мелінковіч. - Калі працаўнікі нечым незадаволеныя, яны маюць права выказаць сваю незадаволенасць.

Па ейных словах, такія праблемы вырашаюцца на ўзроўні дырэктара фабрыкі або генеральнага дырэктара. Прадстаўніца аб'яднання паведаміла, што начальству і працаўнікам ўжо атрымалася знайсці выхад з нядаўняга канфлікту.

- Проста людзям недзе нешта было незразумела, можа і начальнікі цэхаў няправільна павяліся. Калі ім растлумачылі усё, што трэба, яны супакоіліся і пайшлі працаваць, - паведаміла Аліна Мелінковіч і дадала: - У нас быў няпоўны месяц. Гэта значыць ніякай пазаштатнай сітуацыі ў нас не было, няма таго моманту, каб сёння падымаць бучу. Нашыя працаўнікі, Вы ведаеце, сапраўды вельмі агрэсіўныя. Калі яны выйдуць, яны страйкаваць будуць не ў цэху, яны перакрыюць дарогу. Вось гэта завецца страйкам.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках