25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Лукашэнка вядзе перамовы, ставячы на ​​кон жыцці вязняў

8
Le Monde: Лукашэнка вядзе перамовы, ставячы на ​​кон жыцці вязняў

Жонка беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага, асуджанага да 4,5 гадоў турмы, 8 лютага наведала Парыж.

Візіт адбыўся па запрашэнні Міжнароднай федэрацыі «За правы чалавека», віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца ейны муж, піша Le Monde.

Наталля, якая працуе ў дзяржаўным сектары, не хоча гаварыць пра палітыку, бо асцерагаецца страціць працу. Турбуючыся пра здароўе мужа, яна сустрэлася ў сераду з прадстаўніком французскага МЗС па правах чалавека Франсуа Зімэрэ. «Бяляцкі падвяргаецца шакуючай жорсткасці. Захаванне падобных пераследаў каля дзвярэй Еўропы - недапушчальны анахранізм», - сказаў пасля сустрэчы Зімэрэ.

Арыштаваны 4 жніўня 2011 года ў межах хвалі рэпрэсій у дачыненні да палітычнай апазіцыі, СМІ і няўрадавых арганізацый, Бяляцкі стаў сімвалам прыгнечанай грамадзянскай супольнасці. «Ягонае сапраўднае злачынства ў вачах дзяржавы заключалася ў абароне ахвяр дзяржаўных рэпрэсій», - заявіла на саміце АБСЕ ў Вільні 6 снежня 2011 года Хілары Клінтан. Зараз сябры і абаронцы Алеся Бяляцкага спадзяюцца на прысуджэнне яму Нобелеўскай прэміі міру за 2012 год, піша газета.

«Для Захаду сродкі ціску на рэжым у Менску абмежаваныя, - прызнае карэспандэнт Пётр Смаляр. - Уведзеныя Еразвязам санкцыі (забарона на ўезд у ЕЗ для 200 беларускіх чыноўнікаў) неэфектыўныя. У сувязі з гэтым разгарэлася спрэчка паміж еўрапейскімі дыпламатамі».

«Усе сыходзяцца на думцы, што санкцыі не працуюць, - прызнае Саша Кулаева з Міжнароднай федэрацыі «За правы чалавека». - Таму некаторыя сябры ЕЗ хочуць адмяніць спіс, іншыя - не. Гэта можна абмяркоўваць, але відавочна адно: ніякі дыялог з Менскам недапушчальны да таго часу, пакуль не вызваленыя палітвязні. Лукашэнку ўласціва весці перамовы, ставячы на ​​кон жыцці вязняўю, - цытуе выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках