26 лiстапада 2024, aўторак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці-адзіночкам паменшаць дапамогу

111
Маці-адзіночкам паменшаць дапамогу

Улады лічаць, што надбаўку трэба плаціць толькі ў тым выпадку, калі ў сям'і ёсць матэрыяльныя цяжкасці.

Як піша «КП у Беларусі», цяпер маці-адзіночкі, якія выхоўваюць дзяцей да 3-х гадоў, атрымліваюць павялічаную дапамогу. Калі поўная сям'я, у якой нарадзілася дзіця, атрымлівае 706 880 рублёў на меcяц, то адзінокая маці атрымлівае на дзіця да паўтарох год 1 237 040 рублёў, а ад паўтарох да трох - 989 632 рублёў.

Але на выніковай калегіі Мінпрацы і сацабароны, якая прайшла на днях, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прапанаваў зраўнаваць дапамогі.

- Падчас праверкі ў некаторых раёнах Гродзенскай вобласці мы сутыкнуліся з непрыемнам фактам. Высветлілася, што каля траціны афіцыйных маці-адзіночак на самай справе пражываюць разам з бацькамі сваіх дзяцей, - цытуе Анатоля Тозіка «Народная газета». - Яны спецыяльна не рэгіструюць шлюб, каб атрымліваць дапамогу значна большага памеру. Іншымі словамі, гэтыя людзі паразітуюць на дабрыні дзяржавы і спекулююць сваім дзіцём.

У сувязі з гэтым чыноўнік прапануе перад тым, як падаваць права на павялічаную дапамогу, глядзець, у якіх умовах жывуць няпоўныя сем'і. Альбо наогул адмяніць надбаўкі да дзіцячых дапамог для адзінокіх маці і выдаваць сацыяльную адрасную дапамогу пры звароце маці, у сям'і якой ёсць матэрыяльныя складанасці.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках