26 лiстапада 2024, aўторак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года паркоўкі ў дварах будуць платнымі па ўсёй краіне

176
Да канца года паркоўкі ў дварах будуць платнымі па ўсёй краіне

Нагадаем, на разгляд урада вынесеная прапанова аб спагнанні платы з аўтаўладальнікаў, што паркуюць свае машыны ў дварах.

Як распавёў «КП у Беларусі» гендырэктар «Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Уладзімір Раянтовіч, новы радок можа з'явіцца ў жыроўках. «Велічыню аплаты мы плануем усталяваць мінімальную - напрыклад, 1,5 тысячы рублёў на месяц. Усё роўна, дзе пражывае аўтаўладальнік, па месцы ягонай прапіскі будзе выстаўляцца рахунак».

Гэтая навіна адразу ж выклікала бурнае абмеркаванне сярод аўтамабілістаў. Ці будуць, напрыклад, плаціць тыя, чые машыны стаяць не ў дварах, а на ахоўных стаянках? Ці значыць, што калі ты заплаціў за паркоўку, то можаш «заслупаваць» за сабой месца каля пад'езда? Што рабіць, калі ў вашым двары будуць ставіць машыны тыя, хто жыве ў іншым месцы? Але, як высветлілася, адказаў на гэтыя пытанні яшчэ няма.

- Пакуль рана казаць пра якія-небудзь падрабязнасці, але гаворкі аб замацаванні парковачных месцаў за канкрэтным аўтаўладальнікам не ідзе, - растлумачыў Уладзімір Раянтовіч. - Нашую ініцыятыву ўжо ўхваліў Менгарвыканкам, і прапанова вынесеная на разгляд у Міністэрства ЖКГ і ва ўрад. У працэсе абмеркавання будуць выпрацаваныя механізмы працэдуры спагнання платы. Колькі часу спатрэбіцца на абмеркаванне, невядома, абмеркаванне можа заняць да паловы года.

- А куды пойдуць грошы, сабраныя з аўтаўладальнікаў? Можа быць, за іх пабудуюць новыя паркоўкі?

- Грошы плануем пусціць на абслугоўванне наяўных парковак, - кажа Уладзімір Раянтовіч.

Дарэчы, калі ініцыятыву сталічных камунальнікаў ухваляць ва ўрадзе, то збор грошай з аўтаўладальнікаў можа пачацца і ў рэгіёнах.

- Я хачу, каб ініцыятыва прыжылася не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне, - заявіў Уладзімір Раянтовіч.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках