26 лiстапада 2024, aўторак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складскія запасы растуць

12
Складскія запасы растуць

Запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 лютага склалі Br16021,60 млрд., то бок павялічыліся на 28% за студзень.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 45,8% супраць 58,3% месяц таму, піша АФН.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся ў вытворчасці скуры, вырабаў са скуры і вытворчасці абутку - 238,5% (607,1 млрд.), у вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі - 135,4%(309,1 млрд.), у тэкстыльнай і швейнай вытворчасці - 131,1% (1238,0 млрд.).

У вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання запасы склалі 78,3% да сярэднямесячнай вытворчасці (Br835, 6 млрд.), у вытворчасці харчовых прадуктаў - 72,8% (Br4415, 2 млрд.), машын і абсталявання - 70,9% (Br2878, 3 млрд.), транспартных сродкаў і абсталявання - 68,5% (Br1254,2 млрд.), у апрацоўцы драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва - 65,8% (192,5 млрд.), у вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў - 64,2% (Br698,0 млрд.).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках