24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае заходнім дыпламатам (Відэа)

643
Лукашэнка пагражае заходнім дыпламатам (Відэа)

Сапраўдную гістэрыку ў яго выклікала магчымасць узмацнення санкцый.

«Зразумейце: гэтыя санкцыі, якімі вы размахваеце перад нашым носам, мы пакуль трываем. Але як толькі вы пераступіце чырвоную лінію, мы адкажам вельмі жорстка», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у Менску, размаўляючы з амбасадарамі шэрагу замежных дзяржаў, у тым ліку еўрапейскіх, пасля ўручэння імі даверчых грамат.

«Калі ў Еўропе нехта думае пра тое, што нас па-ранейшаму можна «схіліць» нейкімі санкцыямі, папрокамі, патрабаваннямі, то гэта дарога ў нікуды», - адзначыў беларускі дыктатар. «Нават калі мы застанемся ў адзіноце, без Расеі, Кітая, без іншых нашых сяброў, то, паверце, мы тут да смерці будзем стаяць, як калісьці ў 1941-1945 гадах, абараняючы вас, абараняючы нашую незалежнасць і суверэнітэт», - падкрэсліў А.Лукашэнка. Па ягоных словах, «гэта не нейкая бравурная пазіцыя». «Мы проста хочам быць такімі, як вы - свабодалюбівымі, незалежнымі і адказнымі перад сваім народам», - патлумачыў беларускі дыктатар.

А.Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не стварае «абсалютна ніякіх праблем ні суседзям, ні далёкім краінам». «Я не разумею, якія могуць быць да нас прэтэнзіі?», - спытаў дыктатар.

«Мы разумеем, што камусьці не падабаецца, што мы тут робім. Але, можа быць, і нам нешта не падабаецца, але мы ж спакойна вытрымліваем пазіцыю, мы нікога не папракаемю, - заявіў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «мы не менш дэмакратычныя, чым вашыя дзяржавы». «Толькі вы ўважліва паглядзіце, што адбываецца ў Беларусі. Мы хочам стабільнасці і спакою, мы хочам у што бы тое ні стала захаваць гэтую стабільнасць і спакой», - адзначыў ён.

Пры гэтым А.Лукашэнка выказаў здагадку, што «вам (Захаду - ІФ) не падабаецца Лукашэнка і той курс, які ён праводзіць». «Але ад гэтага мы не адступім, пакуль мяне абіраюць прэзідэнтам. Калі народ галасуе за гэтага прэзідэнта - значыць, падтрымлівае ягоны курс. Мой курс адзіны - я адданы свайму народу», - сказаў А.Лукашэнка.

У сувязі з гэтым дыктатар запатрабаваў ад еўрапейцаў: «паглядзіце на нашую краіну ўважліва і не рабіце гадасцяў у дачыненні да Беларусі, бо яна гэтага не заслужыла».

Акрамя таго, А.Лукашэнка назваў бесперспектыўнымі спробы «сёння тарпедаваць нашыя адносіны з Еўропай і спрабаваць недзе пакараць, прыструніць нас». У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што «дзеля нашай краіны - супрацоўніцтва з Расеяй, Кітаем, Індыяй, Цэнтральнай Азіяй больш, чым дастаткова». «Мы забяспечым нармальнае жыццё для нашых людзей», - сказаў А.Лукашэнка. «Але мы не хочам быць назолай для еўрапейцаў. Тут - цэнтр Еўропы. Супраць каго вы змагаецеся? Супраць свайго «сэрца»?», - спытаў дыктатар. «Давайце сябраваць», - заявіў ён.

Напісаць каментар 643

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках