25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкія дэмакраты за байкот

6
Полацкія дэмакраты за байкот

У суботу ў Полацку адбыўся сход прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў Полацка і Наваполацка.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі БХД, БСДП (НГ), БНФ, «Еўрапейскай Беларусі», Свабоднага рэгіёну, Саюза маладых інтэлектуалаў, паведамляе сайт svobodnyregion.ru.

У якасці госця на сустрэчы прысутнічаў старшыня Рады «Народнага Сходу» Віктар Івашкевіч. Ён пазнаёміў прысутных са становішчам спраў у дэмакратычных арганізацыях краіны, а таксама аб стаўленні іх лідэраў да маючых адбыцца ў гэтым годзе парламенцкіх выбараў.

Усе прысутныя былі аднадушныя ў неабходнасці байкатаваць парламенцкія выбары, у выніку чаго быў прыняты адпаведны дакумент:

«Мы, прадстаўнікі дэмакратычных структур гарадоў Полацка і Наваполацка, заяўляем аб пачатку кампаніі актыўнага байкоту выбараў 2012 года ў парламент Беларусі. Лічым немагчымым і амаральным прымаць удзел у выбарчым фарсе, бо сапраўдных выбараў пры існуючай сёння ўладзе не будзе.

Ісці на выбарчы фарс - значыць прызнаць ўладу легітымнай, тым часам як для ўсёй сусветнай грамадскасці - яна незаконная».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках