25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт газу для Беларусі ў 2011 годзе вырас на 41,5%

8
Кошт газу для Беларусі ў 2011 годзе вырас на 41,5%

Сярэдні кошт расейскага газу для Беларусі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам вырас на 41,5% і склаў 265 даляраў за тысячу кубаметраў.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за мінулы год Беларусь імпартавала 20 млрд. кубаметраў газу. У параўнанні з 2010 годам імпарт расейскага газу скараціўся на 7,3%, перадае БелаПАН.

Як паведамлялася раней, у канцы лістапада 2011 года «Газпрам» купіў 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд. даляраў, то бок давёў сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала зніжку на газ у бягучым годзе і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012-2014 гадах. Сярэднегадавы кошт газу ў 2012 годзе складзе 165,6 даляра за тысячу кубаметраў. Пры гэтым «Газпрам» прыняў рашэнне перайменаваць кампанію «Белтрансгаз» у «Газпрам трансгаз Беларусь».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках