25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марылуізэ Бек: Над палітвязнямі здзекуюцца ў лепшых сталінскіх традыцыях

12
Марылуізэ Бек: Над палітвязнямі здзекуюцца ў лепшых сталінскіх традыцыях

Прысуд у дачыненні да віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі толькі пацвярджае факт, што супраць дысыдэнтаў у Беларусі вядзецца мэтанакіраваная барацьба.

Пра гэта заявіла дэпутатка бундэстага ад партыі «Зялёныя» Марылуізэ Бек.

«У зняволенні над палітвязнямі здзекуюцца маральна і фізічна ў лепшых сталінскіх традыцыях, каб дамагчыся прызнання віны і надоўга выключыць іх з апазіцыйнай барацьбы», - гаворыцца ў заяве Бек, якую цытуе БелаПАН.

На думку дэпутаткі бундэстага, «спробы Лукашэнкі ўмацаваць сваю ўладу праз масавыя рэпрэсіі не маюць будучыні, цяжкі эканамічны крызіс толькі павялічыць народную незадаволенасць уладай».

Бек заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў і рэабілітаваць іх.

Нямецкая дэпутатка таксама заклікае ЕЗ адмяніць візы для беларусаў, паколькі адкрыццё грамадства самым эфектыўным спосабам будзе спрыяць яго падтрымцы.

Марылуізэ Бек перакананая, што Расея, як сябар Рады Еўропы і абаронца беларускага рэжыму, абавязаная ўступіцца за палітвязняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках