24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euobserver: Нехта ва ўрадзе Славеніі мае сувязі з Чыжом

16
Euobserver: Нехта ва ўрадзе Славеніі мае сувязі з Чыжом

Краіны ЕЗ абвінавачваюць Славенію у лабіраванні сваіх інтарэсаў на шкоду вызваленню беларускіх палітвязняў.

Славенски міністр замежных спраў Карэл Ержавец заблакаваў унясенне беларускага бізнесмэна Юрыя Чыжа ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, піша брусэльскае выданне Euobserver (пераклад - charter97.org).

На ягоную думку, ЕЗ павінен сур'ёзна абдумаць уплыў эканамічных санкцый на сітуацыю ў Беларусі.

«Мы не пярэчым супраць санкцый як такіх. Але чаму ў спісе толькі адзін бізнесмэн? Мы лічым, што неабходныя агульныя крытэры, незразумела, чаму некаторыя бізнесмэны ў спісе ёсць, а іншых няма», - сказаў славенскі дыпламат.

Дыпламаты іншых краін Ещразвяза кажуць, што дзеянні міністра накіраваныя на абарону сумеснага бізнесу Юрыя Чыжа і кампаніі Rico па будаўніцтве гатэля «Кемпінскі» ў сталіцы Беларусі ў 2013 годзе.

«Усе разумеюць, чаму Славенія так паступіла. Гэта стварае вельмі дрэнны прэцэдэнт для ЕЗ, калі дыскусіі такога кшталту грунтуюцца на эканамічных інтарэсах», - сказаў адзін з дыпламатаў.

Іншая дыпламатычная крыніца заявіла EUobserver: «Яны нават выказалі здагадку, што Францыя ўнесла Чыжа ў спіс, каб адпомсціць, таму што французская фірма прайграла тэндэр. На самой справе, французская фірма адмовілася ад супрацоўніцтва з Чыжом, калі даведалася, што ён датычны да парушэнняў».

«На адной чашы шаляў галадоўкі палітычных зняволеных, на другой - раскошны гатэль. Гэта не той кантракт, які пашкодзіць эканоміцы Славеніі, проста, на жаль, нехта ва ўрадзе гэтай краіны мае блізкія сувязі з гэтай кампаніяй», - дадаў ён.

Сайт кампаніі Rico паведамляе, што кошт будаўніцтва гатэля складае 57 мільёнаў еўра.

Латвія, якая вядзе справы з кампаніямі Чыжа, таксама выказала занепакоенасць уключэннем яго ў спіс, але не блакавала гэты крок.

Са свайго боку Кэтрын Эштан, прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы, сказала, што міністры зноў разгледзяць пашырэнне спісу ў сакавіку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках