25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адклікаў амбасадараў з Менска

339
Еўразвяз адклікаў амбасадараў з Менска

Брусэль адклікае амбасадараў ЕЗ з Менска на знак салідарнасці з амбасадарамі Польшчы і Еўразвяза.

Пра гэта заявілі шэраг еўрапейскіх дыпламатаў пасля адмысловай нарады ў Брусэлі, якую склікала вярхоўны прадстаўнік ЕЗ Кэтрын Эштан.

Рашэнне было прынятае на нарадзе амбасадараў ЕС, дзе яны таксама пастанавілі, што краіны, у якіх ёсць беларускія амбасады, адправяць афіцыйную ноту пратэсту супраць дзеянняў уладаў Беларусі.

Вярхоўны камісар ЕЗ па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан зрабіла афіцыйную заяву (пераклад - charter97.org):

«З прычыны заявы беларускіх уладаў аб тым, што кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Менску і амбасадар Польшчы павінныя пакінуць Беларусь, мы прынялі рашэнне аб адклiканнi нашых амбасадараў.

На знак салідарнасці і адзінства, мы таксама прынялі рашэнне аб адклiканнi амбасадараў краін-сябраў ЕЗ у іх сталіцы для кансультацый. Усе дзяржавы-сябры ЕЗ таксама выклічуць беларускіх амбасадараў у свае міністэрствы замежных спраў.

Мы будзем працягваць уважліва адсочваць сітуацыю».

Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Менск прапанаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый». Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у адказ на прынятае напярэдадні рашэнне Рады ЕЗ папоўніць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

27 лютага на паседжанні Рады міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Бруселі ў так званы чорны спіс быў уключаны яшчэ 21 беларускі чыноўнік. Гэта прадстаўнікі судовай сістэмы і праваахоўных органаў. Іх прозвішчы павінныя быць апублікаваныя 29 лютага ў Афіцыйным журнале ЕЗ.

Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пасля Рада ЕЗ неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер ўезд у Еўразвяз забаронены больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў.

У сакавіку Рада міністраў ЕЗ разгледзіць поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесмэнаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі ЕЗ, паведаміла Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 339

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках