25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пайшлі на абвастрэнне і з АБСЕ

19
Улады пайшлі на абвастрэнне і з АБСЕ

Намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі заяўляе, што Працоўная група ПА АБСЕ па супрацоўніцтве з Беларуссю пад кіраўніцтвам Уты Цапф устала на шлях канфрантацыі.

«Пазіцыя, якую заняла кіраўніца Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі, заслугоўвае шкадавання, не з'яўляецца канструктыўнай», - заявіў В.Гумінскі на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў паседжанні ПА АБСЕ, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Працоўная група ўстала «на шлях канфрантацыі, ціску, шантажу і пагроз». Па ягоных словах, «гэта шлях у нікуды, і станоўчых вынікаў так мы не зможам дасягнуць».

В.Гумінскі назваў працу групы эпізадычнай, якая «абнаўляецца толькі ў межах сесій». Ён адзначыў, што кіраўнік групы не знаходзіць ці тое магчымасці, ці тое жадання наведаць Беларусь. «На працягу апошняга года я не атрымаў ні аднаго ліста ад Цапф», - дадаў віцэ-спікер.

«Тое, што прагучала на сесіі, выглядае не як праца па навядзенні мастоў па супрацоўніцтве. Гаворкі аб супрацоўніцтве не ішло - толькі аб канфрантацыі, увядзенні эканамічных санкцый і прыняцці мер па іх эфектыўнасці», - сказаў В.Гумінскі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках