25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна: Забарона на выезд толькі ўзмоцніць самаізаляцыю Беларусі

14
Жанна Літвіна: Забарона на выезд толькі ўзмоцніць самаізаляцыю Беларусі

Адна з патэнцыйных фігурантак спісу невыязных старшыня БАЖ Жанна Літвіна лічыць, што ўвядзенне забароны ўзмоцніць самаізаляцыю Беларусі.

І пазбавіць беларусаў еўрапейскага выбару. Пра гэта Жанна Літвіна паведаміла «Беларускаму партызану».

«Калі насамрэч будзе ўведзеная забарона на выезд з краіны, то гэты крок толькі пасадзейнічае яшчэ большай самаізаляцыі Беларусі. І пазбавіць беларусаў еўрапейскага выбару.

Скажу больш: у краіне дзейнічае (яго пакуль ніхто не адмяняў) закон аб парадку выезду і ўезду ў краіну. Згодна з законам, кожны грамадзянін мае права бесперашкодна ўязджаць і выязджаць з краіны. Калі гэтыя нормы не будуць дзейнічаць, гэта значыць, што практыка ўжывання беларускага заканадаўства залежыць выключна ад палітычнай кан'юнктуры.

Што тычыцца Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая налічвае больш за 1000 сябраў, то нашая пазіцыя застаецца нязменнай. Я спадзяюся, усіх сябраў БАЖу ў спісы невыязных не ўнясуць. А ў мяне будзе больш магчымасцяў ездзіць па Беларусі - нашая арганізацыя рыхтуецца да чарговага з'езду, запланаванага на 18 мая, па краіне праходзяць справаздачна-выбарчыя сходы. У мяне будзе больш часу, каб сустракацца з калегамі ў рэгіёнах», - сказала Літвіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках