25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

8 лютага ў калоніі разгледзяць прашэнне Зміцера Бандарэнкі

2
8 лютага ў калоніі разгледзяць прашэнне Зміцера Бандарэнкі

Па звестках з Магілёўскай калоніі, праз два дні там разгледзяць прашэнне аб памілаванні палітвязня Зміцера Бандарэнкі.

Дзень, калі Зміцера Бандарэнку вызваляць, залежыць ад таго, ці падпіша (а калі падпіша - то ў які тэрмін) гэтае прашэнне Аляксандр Лукашэнка, паведамілі «Радыё Свабода» ў Магілёўскай калоніі. У самой калоніі прашэнне зняволенага разгледзяць 8 лютага, сказала супрацоўніца:

«Якое будзе рашэнне, стане вядома пазней. Пакуль ён у нас будзе праходзіць камісію, у нас ёсць такая наглядная камісія, а потым мы накіроўваем матэрыялы ў камісію па памілаванні пры Лукашэнку. Калі ўсё будзе так, як запланавана, то ўжо ў сераду разгледзяць».

4 лютага ў тэлефоннай размове з жонкай Зміцер Бандарэнка паведаміў, што 1 лютага напісаў прашэнне аб памілаванні.

Нагадаем, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка быў арыштаваны ўладамі Беларусі 20 снежня 2011 года пасля таго, як разам з дзесяткамі тысяч іншых беларусаў выйшаў на плошчу Незалежнасці, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў.

27 красавіка палітык быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках