25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа зноў спрабуе дамовіцца з дыктатарам

90
Еўропа зноў спрабуе дамовіцца з дыктатарам

Еўрапейскія палітыкі спадзяюцца, што кагосьці з палітвязняў могуць на днях выпусціць на волю.

Такое ўражанне ў дырэктара дэпартамента Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Еўразвяза Гунара Віганда склалася пасля сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Гэта выказванне еўрапейскага дыпламата «Радыё Свабода» пацвердзілі ўдзельнікі сустрэч з ім - старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Еўразвяза Гунар Віганд сустракаўся 9 лютага ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый.

Еўразвяз не будзе мяняць сваю палітыку, пакуль палітвязні сядзяць у турмах, заявіў Гунар Віганд.

«Калі ў еўрачыноўніка запыталіся, ці абяцалі яму нешта беларускія ўлады, то ён адказаў, што, магчыма, на працягу бліжэйшых тыдняў выйдзе на волю хтосьці з ключавых палітвязняў. Таксама ўлады не выключаюць палітычнай рэформы пасля парламенцкіх выбараў», - распавёў газеце «Наша Ніва» старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Янукевіч кажа, што сустрэча праходзіла «для абмену досведам, думкамі». Абмяркоўваліся напрамкі мадэрнізацыі краіны.

«Спадар Віганд запэўніў, што ЕЗ будзе надаваць увагу не толькі надзённым палітычным пытанням, але і мадэрнізацыі краіны ў іншых напрамках - эканомікі, сацыяльнай сферы», - сказаў палітык. Для гэтай мэты Еўразвяз плануе запрашаць у працоўныя групы і прадстаўнікоў урада.

«Гэта жыва абмяркоўвалася. Большасць лічыць, што такія кантакты патрэбныя. Не так мы баімся гэтых кантактаў, як іх баяцца самі чыноўнікі», - кажа Янукевіч.

«На сустрэчы прагучала, што Еўразвяз не будзе мяняць сваю палітыку ў адносінах да ўладаў», - кажа палітык. Стрымліваючым фактам застаецца наяўнасць палітвязняў.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках