25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязням не даюць пісаць «палітычныя» лісты (Відэа)

2
Палітвязням не даюць пісаць «палітычныя» лісты (Відэа)

Ізаляцыя палітвязняў узмацняецца.

Па словах Вольгі Бандарэнка - жонкі Зміцера Бандарэнкі, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010, - у апошні час узмацнілася інфармацыйная ізаляцыя ейнага мужа. Калі раней ад яго прыходзілі лісты палітычнага, нават філасофскага зместу, якія публікаваліся на сайтах, у прэсе, то зараз яны ў асноўным на бытавыя тэмы. Пра гэта яна паведаміла ў ходзе круглага стала «Наш боль - палітвязні», арганізаваным каардынацыйнай групай «За свабоду!», перадае Белсат.

«Наколькі мне вядома, - сказала Вольга, - тое ж адбываецца і з Андрэем Саннікавым. Ягонаму адвакату не дазваляюць ні пра што казаць, мне - пра тэлефанаванні з калоніі. Гэта робіцца, па-першае, для таго, каб адтуль не выходзіла інфармацыя,а па-другое, як я разумею, каб не было інфармацыйнай падставы для СМІ».

Вольга паведаміла, што ўчора атрымала ліст ад Зміцера, які піша, што баліць спіна, абвастрылася падагра. «Перад гэтым ён пісаў, што ў калоніі праходзіў вялікі агляд, - распавяла жонка палітвязня, - стаялі на вуліцы, было вельмі цяжка. Адчуўшы, што дрэнна, Зміцер пайшоў у санчастку, дзе памералі тэмпературу, далі антыбіётыкі. Ён папрасіў: «Можна паляжаць? Дрэнна мне». Яму адказалі: «Ідзіце, Бандарэнка, не гандлюйцеся».

Пазней Зміцер тэлефанаваў і паведаміў, што нейкі час ляжаў у санчастцы. «Відаць, ужо паміраў, калі ўсё ж паклалі, - лічыць Вольга. - Хачу сказаць, што такое стаўленне не толькі да яго. Мы хоць паднялі шум і дамагліся, каб яму зрабілі аперацыю. А колькі зняволеных не дачакаліся меддапамогі».

Марына Лобава, маці палітвязня Эдуарда Лобава, прысуджанага да 4 гадоў пазбаўлення волі, пацвердзіла, што ў дачыненні да асуджаных уводзіцца ўсё больш абмежаванняў. Яна адчувае гэта з лістоў сына.

«Калі раней у іх былі разважанні на розныя тэмы, - распавядае Марына Лобава, - то цяпер лісты сталі вельмі канкрэтныя, больш бытавыя: у мяне ўсё нармальна, трэба тое і тое. Я размаўляла з Паўлам Севярынцам, і ён сказаў , што ад Эдуарда няма лістоў. Гэта вельмі дзіўна. Думаю, яго абмяжоўваюць у ліставанні са «староннімі людзьмі», пры сустрэчы удакладню».

Вольга Бандарэнка лічыць, што родным трэба працягваць пісаць лісты начальнікам калоній - «каб яны не спалі». А на думку Марыны Лабавое, лепш, калі са зваротамі выступае грамадскасць, тады адміністрацыя менш адыгрываецца на асуджаных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках