25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў за адмену ЧС па хакеі ў Менску

136
Пачаўся збор подпісаў за адмену ЧС па хакеі ў Менску

Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў ў Інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 года ў Беларусі.

У сваім звароце Марэк Мігальскі піша:

«Міжнародная федэрацыя хакея пастанавіла правесці ў Беларусі чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту ў 2014 годзе.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі, няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, у краіне абмежаваныя грамадзянскія свабоды і парушаюцца правы чалавека.

У турмах, як і раней, застаюцца апаненты Аляксандра Лукашэнкі на выбарах і іншыя дысідэнты. Адміністрацыя турмаў не выконвае асноўныя правы зняволеных, пра іхні лёс няма навінаў тыднямі. Адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, нядаўна ў турме парэзаў сабе вены».

У сувязі з вышэйсказаным, дэпутат Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі праводзіць акцыю «Пакінь дыктатара на лёдзе», у межах якой ажыццяўляецца збор подпісаў пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і Нацыянальнай федэрацыі для перадачы іншай дзяржаве права правесці чэмпіянат, піша «Народная воля».

Арганізатар акцыі звяртаецца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, адправіўшы ліст у Міжнародную федэрацыю хакея і нацыянальныя федэрацыі або падтрымаўшы петыцыю онлайн www.dyktatornalodzie.pl».

Нагадаем, 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымона Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF перагледзіць месца правядзення чэмпіянату 2014 года. Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін гэтыя звесткі абверг.

28 лютага Шэмберг заявіў: IIHF не можа выключаць магчымасці таго, што на майскім паседжанні кангрэса пытанне аб пераглядзе месца правядзення першынства ўсё ж будзе паднятае.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках