25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славенія перадумала наконт Чыжа

39
Славенія перадумала наконт Чыжа

МЗС Славеніі абвяргае абвінавачванні ў тым, што яна спрабавала выключыць беларускага бізнесоўца Юрыя Чыжа з «чорнага спісу» Еўразвяза.

«Міністэрства замежных спраў абвяргае гэтыя абвінавачванні як беспадстаўныя. Правы чалавека, павага правоў чалавека і норм права з'яўляюцца ключавымі прынцыпамі знешняй палітыкі Славеніі», - сказаў дырэктар палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Славеніі Матэа Марн ў відэа-інтэрв'ю агенцтву Reuters.

Марн заявіў, што яго краіна выступае за санкцыі для беларускіх прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць уладны рэжым:

«Славенія падтрымлівае ўвядзенне абмежавальных мер у дачыненні да прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі. Аднак варта падрыхтаваць поўны спіс гэтых прадпрыемстваў. Мы чакаем, што Рада Еўразвяза ў сакавіку разгледзіць і зацвердзіць такі спіс».

Як перадае «Радыё Свабода», Марн патлумачыў, чаму яго краіна лічыць, што Юрый Чыж не павінен быць адзіным бізнесоўцам, супраць якога будуць ужытыя санкцыі:

«Калі Беларусь вырашыць вызваліць палітычных зняволеных і рэабілітаваць іх, а таксама дасць магчымасць развівацца грамадзянскай супольнасці, тады Еўразвяз зробіць крок насустрач Беларусі. Што тычыцца эканамічных прадпрыемстваў і бізнесоўцаў, ключавым пасылам павінен быць той, які зрабіла Славенія, яны павінныя быць разгледжаны ў комплексе. Ён [Юрый Чыж] не з'яўляецца адзіным, хто падтрымлівае рэжым».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках