25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская мара» атрымала прыз у Жэневе

10

Дакументальны фільм «Беларуская мара», прысвечаны прэзідэнцкім выбарам 2010 года, атрымаў узнагароду на 10-м Міжнародным кінафестывалі ў Жэневе.

Прыз яму прысудзіла Сусветная арганізацыя супраць катаванняў, перадае «Радыё Свабода».

Крытыкі адзначаюць, што аўтарцы стужкі, рэпарцёрцы Першага расейскага тэлеканала Кацярыне Кібальчыч, атрымалася паказаць палітычную атмасферу ў Беларусі праз прызму жыцця канкрэтнага чалавека, прадстаўніка цэлага пакалення, якое вырасла пры Аляксандры Лукашэнку.

«Беларуская мара» значыцца таксама ў праграме 14-га Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека «One World» ў Празе, які праходзіць у чэшскай сталіцы 6-15 сакавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках