25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі луканомікі: Новая купюра ў 200.000 рублёў (Фота)

240
Поспехі луканомікі: Новая купюра ў 200.000 рублёў (Фота)

Сёння ў Нацыянальным банку прэзентавалі новую банкноту ў 200000 рублёў.

На адным баку намаляваны будынак Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П.В.Масленікава, на адваротным - дэкаратыўны калаж з архітэктурных элементаў будынка музея. Купюра выкананая ў шэра-зялёных тонах.

Па курсе Нацбанка 200.000 рублёў - гэта каля 25 даляраў ЗША.

Нагадаем, 1 студзеня 2000 года былі ўведзеныя ў абарачэнне новыя банкноты (білеты) вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, у 2001 годзе - 10000 рублёў, у 2002 годзе - 20000 і 50000 рублёў , а ў 2005 годзе - 100000 рублёў.

Неабходнасць у новай купюры паўстала з-за безадказнай манетарнай палітыкі ўладаў у 2010-11 гадах і спробы давесці сярэдні заробак перад выбарамі прэзідэнта ў 2010 годзе да 500 даляраў, што прывяло да выбуховага росту коштаў. Нават афіцыйная інфляцыя за 2011 год склала 108,7%.

У гісторыі было нямала прыкладаў, калі з-за высокай інфляцыі ў абарачэнні з'яўляліся банкноты з насамрэч жахлівым наміналам. Так, у Зімбабвэ, дзе інфляцыя ў 2008 годзе склала 231 млн адсоткаў, у пачатку 2009 года на кароткі час у абарачэнне паступілі банкноты ў 100 трлн мясцовых даляраў. А самай буйной за ўсю гісторыю была венгерская купюра, намінал якой абазначаўся адзінкай з 20 нулямі. Яна была выпушчаная ў ліпені пасляваеннага 1946 года, калі ў Венгрыі бушавала гіперінфляцыя.

Напісаць каментар 240

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках