25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам-страйкоўцам паднялі заробкі

21
Працаўнікам-страйкоўцам паднялі заробкі

Каб прадухіліць пратэсты, кіраўніцтва Магілёўскага хлебазавода № 4 пайшло на павышэнне заробкаў.

Працоўных брыгады, якая пачала збор подпісаў за падвышэнне памеру аплаты працы, сабралі ў актавай зале, дзе ім было паведамлена, што з 1 сакавіка тарыфная стаўка павышаная на 10%, і далейшае павелічэнне заробкаў будзеа дбывацца штомесяц, паведамляе ПЦ «Вясна».

Працаўніца Валянціна, якая прысутнічала на сходзе, адзначае, што ў актавай зале прысутнічала каля 30 працаўнікоў.

«Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства паводзіліся вельмі карэктна. Нікому не пагражалі расправай і звальненнем за збор подпісаў, які мы пачалі нахлебазаводзе, хоць раней з-за нашай ініцыятывы білі ў набат і не стрымлівалі пагрозы на адрас ініцыятараў. Сказалі, што павышаць заробкі будуць рэгулярна.Чаго вартыя іхнія словы, мы паглядзім на працягу бліжэйшых месяцаў», - кажа Валянціна.

Трэба адзначыць, што працаўнікі хлебазавода маюць сярэднія заробкі ўпамеры 1,1 -1,5 мільёны рублёў і працуюць па 12 гадзін на дзень, аднак звышурочныя гадзіны ім не аплачваюцца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках