25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіч: Дзень Волі - гэта дэманстрацыя асабістай пазіцыі кожнага

36
Івашкевіч: Дзень Волі - гэта дэманстрацыя асабістай пазіцыі кожнага

За паўтара тыдні да Дня волі адзін з прадстаўнікоў аргкамітэта Віктар Івашкевіч удакладняе дэталі будучага мерапрыемства.

- Чарговы раз мы збіраем аргкамітэт 13 сакавіка. Але многае залежыць ад пазіцыі Менгарвыканкама, - сказаў карэспандэнту «Салiдарнасцi» Віктар Івашкевіч. - Як паказвае практыка, чыноўнікі даюць адказ за 5 сутак да мерапрыемства. Значыць, адказ па заяўцы павінныя ведаць 20 сакавіка.

Палітык лічыць, што калі шэсце не дазволяць, то людзі, якія сабраліся каля Акадэміі навук, усё роўна рушаць да плошчы Бангалор.

- Нашая задача-максімум, арганізаваць усё так, каб ніхто не збіваў удзельнікаў, не саджаў на суткі. Каб мерапрыемства было бяспечным, - кажа суразмоўца. - Тыя, хто баіцца рэпрэсій падчас шэсця, могуць прыйсці непасрэдна на Бангалор. Гэта таксама будзе выразам грамадзянскай пазіцыі.

Віктар Івашкевіч лічыць, што калі нязгодныя з маршрутам Акадэмія навук - Бангалор хочуць зладзіць шэсце ў іншым напрамку, - гэта іх справа.

- Дзень Волі - гэта дэманстрацыя асабістай пазіцыі кожнага. Думаю, галоўнае сабрацца ўсім, хто падтрымлівае патрабаванні і лозунгі - «Вызваленне палітвязняў», «Вольныя выбары» і «Незалежная Беларусь». А дзе - усё роўна, - падсумаваў палітык.

Нагадаем, што Дзень волі адбудзецца 25 сакавіка. Арганізатары плануюць правесці традыцыйнае шэсце ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках