25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава асудзілі яшчэ на 7 сутак

15

13 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна аднавіўся адміністрацыйны працэс супраць былога палітвязня Паўла Вінаградава.

Яго асудзілі на 7 сутак арышту. З улікам таго, што трое сутак Вінаградаў ўжо адседзеў, яму давядзецца правесці за кратамі яшчэ чацвёра сутак, перадае «Радыё Свабода».

5 сакавіка суддзя Яўген Хаткевіч, пасля таго, як заслухаў сведак-міліцыянтаў, знайшоў у справе шмат супярэчнасцяў і накіраваў пратакол у міліцыю Маскоўскага раёна Мінска на дапрацоўку.

2 сакавіка ў палове сёмага вечара актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава павінныя былі вызваліць з ізалятара на Акрэсціна, дзе ён адседзеў 10 сутак за акцыю пратэсту плюшавых цацак. Але родныя яго не дачакаліся. Па версіі міліцыянтаў, яго выпусцілі ледзь раней, і Павел пасля вызвалення на ганку крамы «Базар», які знаходзіцца ў Малінаўцы на вуліцы Ясеніна, крычаў «Я на волі!» І нецэнзурна лаяўся.

Па версіі Вінаградава, яго з Акрэсціна пасадзілі ў машыну, адвезлі ў ГАМ № 2 Маскоўскага раёна, дзе ўчастковыя міліцыянты Давыдзюк і Лістапад склалі пратакол, паказалі з акна краму, каля якога актывіст нібыта лаяўся матам, і, паколькі гэта адбылося ўвечары ў пятніцу, Паўла да панядзелка зноў вярнулі на Акрэсціна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках