26 лiстапада 2024, aўторак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» пацвердзіў: бензін даражэе

72

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя кошты на нафтапрадукты.

Рознічныя кошты бензіну і дызельнага паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 адсоткаў і з 14 сакавік 2012 складаюць за 1 літр:

бензін Нармаль-80 - 5700 рублёў (было 5400),

бензін АІ-92 - 6000 рублёў (5700),

бензін АІ-95 - 6450 рублёў (6100),

дызельнае паліва - 6600 рублёў (6300).

«Перагляд коштаў на нафтапрадукты здзейсены ў сувязі ростам катыровак кошту нафты ў сакавіку 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года на 17 адсоткаў, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння коштаў тавараў у краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў», заяўляюць у прэс-службе канцэрна.

«Дзеючыя рознічныя кошты на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных коштаў у Расейскай Федэрацыі на 18 - 25%», лічаць у «Белнафтахіме».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках