25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент закліча адмяніць ЧС па хакеі ў Менску

200
Еўрапарламент закліча адмяніць ЧС па хакеі ў Менску

Заўтра Еўрапарламент прыме рэзалюцыю з патрабаваннем перанесці ЧС па хакеі з Беларусі.

Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі (пераклад charter97.org).

«Я толькі што вярнуўся з перамоваў аб рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі. Тэкст рэзалюцыі наступны:

«Заклікаем нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін - сябраў ЕЗ і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку, падчас правядзення кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея ў Хельсінкі, перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, калі ў Беларусі не будуць вызваленыя палітвязні, вязні сумлення і калі рэжым не будзе праяўляць відавочных прыкмет павагі правоў чалавека і захавання вяршэнства закона».

Еўрадэпутат таксама адзначыў, што намаганні, якія прыкладаліся на працягу трох месяцаў для адмены ЧС, былі паспяховымі і падзякаваў тым, хто спрыяў гэтаму, у тым ліку Яцэку Пратасевічу. «Зараз важна пераканаць у гэтым прадстаўніцтва МФК у кожнай краіне. Такія падзеі не павінныя праходзіць у дзяржавах, дзе ёсць палітвязні і дзе падвяргаюцца катаванням апазіцыянеры», - падкрэсліў Марэк Мігальскі.

Напісаць каментар 200

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках