26 лiстапада 2024, aўторак, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэе

42
Праезд падаражэе

Менгарвыканкам ініцыюе павышэнне тарыфаў на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце.

«Мы ўнеслі сваю прапанову ў Мінэканомікі», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён патлумачыў, што павышэнне тарыфаў павіннае быць узгодненае з дадзеным ведамствам, перадае «Інтэрфакс».

М.Ладуцька не стаў удакладняць, якія тарыфы прапануе Менгарвыканкам. «Тое, што рыхтаваў Менгарвыканкам, у поўным аб'ёме не будзе прынятае», - сказаў ён.

«Павышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце патрэбнае», - канстатаваў М.Ладуцька. Ён патлумачыў, што дзеючыя тарыфы не акупляюць сабекошт паслугаў. Так, па ягоных словах, пры кошце паездкі ў метро Br1,3 тыс. сабекошт гэтай паслугі складае Br4,05 тыс. «І гэта без уліку закупкі новых вагонаў», - падкрэсліў мэр горада. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе плануецца набыць 30 вагонаў для Менскага метрапалітэна на суму Br300 млрд.

М.Ладуцька таксама нагадаў, што з 1 чэрвеня будзе адмененае права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце для менскіх школьнікаў і студэнтаў. «Гэта лагічна - пачынаюцца канікулы, таму мы прынялі рашэнне аб тым, што гэта будзе адменена. Такой патрэбы няма», - сказаў ён. Мэр горада патлумачыў, што большасць школьнікаў з'язджаюць адпачываць за горад, многія студэнты ўлетку ўладкоўваюцца на працу.

Старшыня Менгарвыканкама лічыць, што рашэнне аб бясплатным праездзе для студэнтаў і школьнікаў было прынятае ў якасці «часовай меры сацыяльнай падтрымкі ў складаны час».

«У жніўні мы збярэмся, абмяркуем гэтае пытанне, усё ўзважым і прымем рашэнне (ці аднаўляць бясплатны праезд - ІФ), каб яно адпавядала інтарэсам і горада, і рэспублікі, і ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва», - сказаў М.Ладуцька.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках