25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Дзядка кінулі ў карцар

2
Мікалая Дзядка кінулі ў карцар

Учора ў выпраўленчай калоніі № 15 бацькам Мікалая Дзядка паведамілі, што палітвязень пакараны 5 суткамі штрафнога ізалятара.

Выйдзе з карцара Мікалай ўжо сёння, 16 сакавіка. Прычына - чарговае парушэнне правілаў калоніі, піша belarus.indymedia.org.

Гэта ўжо шостае парушэнне правілаў унутранага распарадку, якое мае Дзядок - папярэдне яго пазбавілі 1 перадачы і знізілі суму для набыцця прадуктаў першай неабходнасці да 1 базавай велічыні (35 000 рублёў) на год.

У сувязі з гэтым на паседжанні камісіі па рашэнні пытання аб замене пакарання больш мяккім, якое прайшло 6 сакавіка 2012 года, Дзядку было ў замене адмоўлена «да змены ступені атэстацыі», гэта значыць, калі ён перастане лічыцца злосным парушальнікам правілаў калоніі. Нагадаем, што кожнае парушэнне доўжыцца мінімум 1 год.

Таксама вядома, што 1 сакавіка Мікалая ў калоніі зноў наведаў супрацоўнік ГУБАЗ Аляксандр Літвінскі, які кіраваў зачысткай анархістаў увосень 2010 года. Ён быў вельмі незадаволены тым, што інфармацыя аб ягоным папярэднім візіце была апублікаваная ў незалежных СМІ.

Да ўсяго, Мікалай ўжо 3 тыдні не атрымлівае лістоў ад сваёй жонкі, Валерыі Хоцінай. У сувязі з гэтым на імя начальніка калоніі была накіраваная адмысловая скарга.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках