25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэс Херкель: Пакараныя маглі ведаць аб сапраўдных арганізатарах тэракту

24
Андрэс Херкель: Пакараныя маглі ведаць аб сапраўдных арганізатарах тэракту

Хуткае пакаранне асуджаных за выбух у менскім метро выклікае шмат сумневаў і пытанняў, лічыць дакладчык ПАРЕ па Беларусі.

Мы атрымалі навіну аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да двух маладых людзей з горада Віцебска, якія былі абвінавачаныя ў арганізацыі выбуху са шматлікімі ахвярамі ў менскім метро ў красавіку 2011 года, піша Андрэс Херкель на сваім сайце (пераклад - charter97.org).

Маці Уладзіслава Кавалёва атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб смяротным пакаранні яе сына.

Раней на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што абодва асуджаных не будуць памілаваныя. Прэзідэнт ПАРЕ Жан-Клод Міньён і аўтар гэтай заявы ў якасці спецдакладчыка па Беларусі прапаноўвалі адкласці выкананне прысуду. Мала таго, падобныя заклікі накіроўвалі Кэтрын Эштан і Ангела Меркель.

Цяпер высветлілася, што ўсе гэтыя звароты былі адпраўленыя ўжо пасля пакарання.

Чаму справа Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава так важная?

У першую чаргу - таму, што шырока распаўсюджанае меркаванне аб іх невінаватасці. Па наяўных дадзеных больш за 60 адсоткаў жыхароў Беларусі, у тым ліку, сваякі ахвяр выбуху, не ўпэўненыя ў іх вінаватасці.

Таксама было выказанае меркаванне аб тым, што прычына гэтак хуткага выканання прысуду ў тым, гэтыя два чалавекі маглі валодаць інфармацыяй аб сапраўдных арганізатарах тэракту.

Шматлікія назіральнікі лічаць, што нішто не выклікала такое непрыманне беларусамі смяротнага пакарання, як гэтая справа.

Канстанцін Эгерт, аглядальнік расейскай газеты «Коммерсант», пісаў, што жыццё гэтых двух людзей можна было б выратаваць, калі б ўмяшалася кіраўніцтва Расеі. Мяркуючы па ўсім, ні Пуцін, ні Мядзведзеў у Менск так і не патэлефанавалі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках