25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Паўночнага Савета рэзка асудзіў смяротныя пакаранні ў Беларусі

15
Прэзідэнт Паўночнага Савета рэзка асудзіў смяротныя пакаранні ў Беларусі

Пакаранне смерцю гэтых двух мужчын яшчэ больш пашкодзіла рэпутацыі Беларусі, заявіў Кімо Сасі.

«Смяротнае пакаранне - гэта жорсткасць. Пакаранне смерцю гэтых двух мужчын яшчэ больш пашкодзіла рэпутацыі Беларусі. Пакаранне смерцю паказвае, наколькі далёкая ў цяперашні час гэтая краіна ад еўрапейскіх каштоўнасцяў», - заявіў прэзідэнт Паўночнага Савета Кімо Сасі, каментуючы прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, прысуджаных да расстрэлу за тэракт ў Менскім метро.

«Гэтыя два чалавекі былі абвінавачаныя ў асабліва цяжкіх злачынствах, але, тым не менш, смяротнае пакаранне ідзе насуперак з прававымі прынцыпамі, якія абараняюць правы чалавека ў Еўропе. Існуюць таксама прычыны сумнявацца ў тым, судовае разбіральніцтва было справядлівым», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках