25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каваленку робяць прымусовыя ін'екцыі

14
Каваленку робяць прымусовыя ін'екцыі

З палітвязнем Сяргеем Каваленкам у турме на вуліцы Валадарскага сустрэўся ягоны брат Віталь Каваленка.

Пасля сустрэчы Віталь Каваленка паведаміў, што Сяргей амаль цалкам ляжачы і з цяжкасцю прыйшоў у пакой для спаткання, перадае «Радыё Свабода».

Тэмпература цела ў яго раніцай была 35,1 градусаў, а ціск - 80 на 50. Сяргей Каваленка паведаміў брату, што з суботы яму прымусова робяць ўколы з невядомымі яму лекамі. Гэта адбываецца ў камеры ў прысутнасці васьмі міліцыянтаў. Пасля ін'екцый ён пачаў адчуваць сябе нашмат горш. Каля дзвярэй камеры палітвязня дзяжураць двое міліцыянтаў, а ў самой камеры з'явіўся яшчэ адзін вязень.

Як лічыць Сяргей Каваленка, гэты новы сусед супрацоўнічае з міліцыянтамі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках