25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандысты АНТ гуляюць з дзяўчатамі ў НКУСаўцаў (Фота)

123

У распараджэнні сайта charter97.org апынуліся шокавыя фота, зробленыя падчас карпаратыўнай вечарыны ў гонар 23 лютага на дзяржканале АНТ.

Паводле звестак нашай крыніцы, прапагандысты з дзяржаўнага тэлебачання правялі свята вельмі весела. Акрамя традыцыйнага распіцця спіртнога на працоўным месцы, у офіс АНТ запрасілі і дзяўчат - студэнтак-ільготніц 4-га курса Факультэта міжнародных адносінаў БДУ. А затым зладзілі сапраўднае шоу з пераапрананнем. Адна з дзяўчын ад душы выконвала ролю суровага следчага сталінскага НКУС, а другая - ваеннаслужачую беларускага войска.

Арганізатарам і ўдзельнікам «чыста мужчынскага свята» - супрацоўнікам рэдакцыі канала АНТ - карпаратыў спадабаўся. Ва ўсялякім выпадку, паведамляе крыніца, сумна вядомы аўтар праграмы «Як ёсць - так ёсць» Аляксей Міхальчанка выглядаў цалкам задаволеным, што бачна і на фота.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках